У Бешанковічах прайшоў раённы суботнік

В Бешенковичах прошел районный субботник

13 верасня бяханічане папрацавалі на карысць свайго роднага краю! У раённым суботніку прынялі ўдзел як дарослыя, так і юныя жыхары раёна. Асаблівую ўвагу надалі воінскім пахаванням і грамадзянскім могілкам.

Напрыклад, у Соржыцкім сельсавеце работнікі водаканала наводзілі парадак на могілках Беркава. Супрацоўнікі аддзялення аховы добраўпарадкавалі замацаванае воінскае пахаванне на могілках Ліхашына. Прадстаўнікі культуры прыбіраліся на грамадзянскім пахаванні ў Чарнагосці, сіламі сельвыканкама добраўпарадкаваны могілкі ў Сініцах, Жаўрах і Дуброве.

    

У Бешанковіцкім сельсавеце вялікі фронт работ праведзены на могілках Жэрэбікава і Пяцігорск. Працоўны дэсант УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» высадзіўся на гарадскіх могілках, працавалі камунальнікі і на іншых грамадзянскіх пахаваннях. А яшчэ добраўпарадкавалі крыніцу на беразе Заходняй Дзвіны.

Работа кіпела ва ўсіх кутках раёна. Працавалі землякі і на замацаваных тэрыторыях, наводзілі парадак на вуліцах і ў дварах. Адным словам, кожны ўнёс свой уклад у агульную добрую справу!

Святлана ВАРОШКА.

"Зара"