У Бешанковічах прайшло выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
27 жніўня на базе Бешанковіцкага лясгаса праходзіць выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Адкрыццё калегіі адбылося на ўчастку лясных культур Бешанковіцкага лясніцтва, створаных вясной 2023 года ў рамках акцыі «Тыдзень лесу».
Прадстаўнікі лясной галіны краіны абмеркавалі эканамічную эфектыўнасць вырошчвання лясных культур на ўчастках, дзе ажыццяўлялася паніжэнне пнёў.
Удзел у калегіі прымае кіраўнік раёна Галіна Унуковіч.
Удзельнікі калегіі азнаёміліся з арганізацыяй работы Бешанковіцкага гадавальніка
Пастаянны лясны гадавальнік закладзены на тэрыторыі Бешанковіцкага лясніцтва ў 1966 годзе. Яго плошча складае 10 га.
Летась тут выгадавалі больш за 3 мільёны саджанцаў і сеянцаў хвойных парод.
Кіраўнік ведамства Аляксандр Кулік з станоўчага боку адзначыў работу гадавальніка, звярнуўшы ўвагу на парадак і выкананне тэхналогій на аб'екце.
У Год добраўпарадкавання вялікі аб'ём работ выкананы ў Бешанковіцкім лясніцтве
- Укладзены новыя тратуарная плітка і асфальт, адрамантаваны гаражы, уладкаваны кветнікі, вызначаныя рамонтныя работы праведзены ўнутры будынка лясніцтва.
Аб выкананні асноўных паказчыкаў развіцця структурнага падраздзялення лесхоза ўдзельнікам калегіі распавёў ляснічы Сяргей Рыбік.
Больш за 14 тысяч кубаметраў драўніны ў першым паўгоддзі 2025 года перапрацавана ў дрэваапрацоўчай майстэрні Бешанковіцкага лясгаса, або 108,6% ад плана.
Выпрацавана каля 7 тысяч кубаметраў піламатэрыялаў, большая палова з якіх — 70% — адпраўляецца на экспарт.
Удзельнікам калегіі прадэманстравалі работу майстэрні, у тым ліку нядаўна ўведзенага ў эксплуатацыю ацыліндравальнага станка. У вобласці такім абсталяваннем абзавяліся лічаныя лясгасы. Яно прызначана для вытворчай апрацоўкі бярвёнаў з мэтай іх наступнага выкарыстання ў будаўніцтве дамоў і іншых збудаванняў.
Абсталяванне дазваляе выконваць увесь комплекс дзеянняў для атрымання канструктыўных элементаў зрубаў.
"Зара"