У Бешанковічах прайшло пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта
На разгляд вынесена тры пытанні:
• Аб гатоўнасці арганізацыі раёна да асенне-зімовага перыяду.• Аб выніках арганізацыі аздараўлення і карыснай занятасці непаўналетніх у летні перыяд 2025 года і задачах на 2026 год.
• Аб рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на тэрыторыі раёна.
Удзел у пасяджэнні выканкама прымае першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці Дзмітрый Давыдзенка.
Бешанковіцкі раён гатовы да ацяпляльнага перыяду 2025-2026 года
Як адзначана на пасяджэнні райвыканкама, усе цеплакрыніцы і спажыўцы цеплавой энергіі атрымалі пашпарты гатоўнасці.
Ёсць праблемныя моманты ў частцы нарыхтоўкі паліва ў сельгас арганізацыях, прыняты запэўненні райсельгаспрода аб нарошчванні тэмпаў работы ў гэтым напрамку.
Бешанковіцкім участкам «Віцебскаблтоп» выкананы ўсе заяўкі насельніцтва.
Пастаўленыя перад пачаткам ацяпляльнага сезона задачы выканалі газавая, водазабеспячальная, энергазабеспячальная і камунальная службы.
Падведзены вынікі арганізацыі аздараўлення і карыснай занятасці непаўналетніх у летні перыяд 2025 года, вызначаны задачы на 2026-ы
Усяго падчас летняй аздараўленчай кампаніі ў нашым раёне функцыянавала 12 лагераў рознага профілю. Аздароўлена 744 дзіцяці пры плане 712.
Сёлета выхаваўча-аздараўленчы лагер «Лідэр» працаваў у чатыры змены (тут аздароўлена 256 дзяцей пры плане). Плануецца, што наступным летам лагер прыме больш дзяцей, павялічыўшы колькасць змен да пяці. Значна ў параўнанні з мінулым годам павялічылася колькасць непаўналетніх, ахопленых летняй працоўнай занятасцю, — усяго 320 дзяцей.
«Для паўнавартаснага адпачынку і аздараўлення дзяцей у раёне створаны ўсе ўмовы, — падкрэсліла кіраўніца рэгіёну Галіна Унуковіч. — У нашых сілах зрабіць усё, каб аздараўленчая кампанія 2026 года«Важна не страціць ніводнага чалавека, стварыць умовы для самарэалізацыі кожнага на карысць роднай краіны, сваёй малой радзімы, — падкрэсліла кіраўніца раёна Галіна Унуковіч. — Каб моладзь заставалася ў раёне. Гэта нашы працоўныя рэсурсы, без іх не будзе далейшага развіцця».
Па выніках разгляду пытання прынята адпаведнае рашэнне, дадзены канкрэтныя даручэнні адказным асобам, вызначаны комплекс мер, які будзе спрыяць далейшаму ўдасканаленню работы з моладдзю.