У Бешанковічах прайшло пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта

В Бешенковичах прошло заседание районного исполнительного комитета

Удзел у пасяджэнні прымае старшыня камітэта дзяржаўнай маёмасці Віцебскага аблвыканкама Пётр Корабач.

На абмеркаванне вынесены пытанні:

- аб праводзімай рабоце па ўцягванні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай і неефектыўна выкарыстоўваемай маёмасці;
- аб рабоце, праводзімай аддзелам землеўпарадкавання, па выкананні заканадаўства на тэрыторыі раёна;
- аб ходзе выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны».

Як адзначана на пасяджэнні райвыканкама, у камунальнай уласнасці раёна знаходзяцца 730 будынкаў, збудаванняў, перадатачных прылад і ізаляваных памяшканняў, агульная плошча якіх складае 190,3 тыс. кв.м.;
Каэфіцыент выкарыстання дзяржаўнай маёмасці – 86,6 %.
Па выніках 2025 года плануецца ўцягнуць у гаспадарчы абарот 11 невыкарыстоўваемых аб'ектаў. 10 з іх шляхам продажу на таргах і 1 аб'ект перадаць бязвыплатна. Яшчэ 7 аб'ектаў падлягаюць зносу.

«З кожным пакупніком маёмасці, які раней не выкарыстоўваўся, трэба працаваць індывідуальна, — падкрэсліў Пётр Карабач. — Каб прададзеныя аб'екты выкарыстоўваліся эфектыўна. Акрамя гэтага, прадпрыемствам і арганізацыям неабходна ўзмацніць работу па рэгістрацыі аб'ектаў нерухомасці».

У цэлым, як заўважыў Пётр Карабач, у Бешанковіцкім раёне работа па уцягванні ў гаспадарчы абарот маёмасці, якая не выкарыстоўваецца, праводзіцца на годным узроўні.

З залы пасяджэння райвыканкама: зараз разглядаецца пытанне аб выкананні зямельнага заканадаўства ў рэгіёне

З даклада начальніка аддзела землеўпарадкавання Маі Панкевіч:

- з пачатку 2025 года землеўпарадчыкі раёна выдалі 374 інфармацыйныя лісты аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў зямельнага заканадаўства;

- вынесена 35 пастаноў аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці, складзена 12 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні;

- пацверджана 539 фактаў самавольнага заняцця зямельных участкаў. 193 землекарыстальнікі звярнуліся за легалізацыяй участкаў, па 108 заявах ужо прыняты рашэнні.

Сёлета ў раёне не дапушчана гібелі людзей у выніку забойстваў, цяжкіх цялесных пашкоджанняў, вытворчага траўматызму. Такая інфармацыя агучана на пасяджэнні райвыканкама падчас разгляду пытання аб рэалізацыі Дырэктывы №1.
Аднак ёсць і негатыўныя тэндэнцыі. Гэта павелічэнне колькасці людзей, якія загінулі ў выніку атручвання алкаголем, дарожна-транспартных здарэнняў, пажараў, утопленняў.
Усяго за 9 месяцаў 2025 года ад знешніх прычын загінула 19 чалавек. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць загінулых павялічылася на 4 чалавекі.
Разгледжаны пытанні, якія тычацца аховы працы, крымінагеннай абстаноўкі, пажарнай бяспекі, дыспансерызацыі і іншыя. Перад суб'ектамі прафілактыкі пастаўлены задачы, накіраваныя на ўмацаванне грамадскай бяспекі і дысцыпліны.

"Зара"