У Бешанковічах пройдзе Рэспубліканскі прафсаюзны прыём грамадзян
23 чэрвеня 2026
У Бешанковічах пройдзе Рэспубліканскі прафсаюзны прыём грамадзян
25 чэрвеня ў Бешанковіцкім раёне адбудзецца Рэспубліканскі прафсаюзны прыём грамадзян, прымеркаваны да Дня прававой асветы і прававой культуры ў працоўных калектывах.
Мерапрыемства арганізавана Віцебскім абласным аб'яднаннем прафсаюзаў сумесна з органамі пракуратуры.
Тэматыка сёлетняга прыёму: «Працоўныя спрэчкі».
Жыхары раёна змогуць атрымаць кваліфікаваныя кансультацыі і тлумачэнні па пытаннях, звязаных з парушэннем працоўнага заканадаўства, заключэннем і скасаваннем кантрактаў, аплатай працы, прадастаўленнем адпачынкаў, а таксама па іншых прававых аспектах працоўных адносін.
Прыём будзе праводзіць прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў банкаўскіх і фінансавых работнікаў Наталля Мікалаеўна Матвеева з удзелам прадстаўніка пракуратуры раёна.
Кансультаванне грамадзян адбудзецца па двух адрасах:
з 10.00 да 12.00 — у Цэнтры банкаўскіх паслуг № 203 (г.п. Бешанковічы, вул. К.Маркса, 11);
з 12.10 да 14.10 — у Цэнтры банкаўскіх паслуг № 206 Рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці (г.п. Бешанковічы, вул. К.Маркса, 11).
Для зручнасці грамадзян арганізавана папярэдні запіс па тэлефоне 8 (0212) 26 18 78.
Усе жадаючыя могуць звярнуцца на прыём для атрымання бясплатнай юрыдычнай дапамогі і абароны сваіх працоўных правоў.
"Зара"