У Бешанковічах ля брацкай магілы ахвяр фашызму прайшоў мітынг-рэквіем

В Бешенковичах у братской могилы жертв фашизма прошел митинг-реквием

20 сакавіка 2026

У Бешанковічах каля брацкай магілы ахвяр фашызму прайшоў мітынг-рэквіем

Мерапрыемства прысвечана маючаму адбыцца Дню памяці ахвяр Хатынскай трагедыі і ўсіх беларускіх вёсак, знішчаных гітлераўцамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Прадстаўнікі розных пакаленняў, рэлігійных канфесій, палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў сабраліся разам, каб ушанаваць памяць нявінных ахвяр. 

У мітынгу прыняла ўдзел старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч.

...22 сакавіка 1943 года ў Хатыні карнікі зажыва спалілі 149 чалавек. Такая ж страшная доля спасцігла і 39 жыхароў вёскі Каранева нашага раёна, якую называюць «сястрой Хатыні».  

Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да помніка, ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.

Памяць пра тыя страшныя падзеі – наш абавязак перад мінулым і залог мірнай будучыні, каб падобныя трагедыі ніколі не паўтарыліся на беларускай зямлі.

"Зара"