У Бешанковічах на пажары загінула жанчына

У 10 гадзін 37 хвілін у мясцовы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары жылога дома па вуліцы Малінавай. Па прыбыцці на месца выкліку назіралася адкрытае гарэнне жылога дома.
У ходзе тушэння пажару работнікамі МНС у пакоі, на падлозе пад пластом абрынутых канструкцый знойдзены труп жанчыны. Агнём у доме знішчана дах, пашкоджана стольнае перакрыцце, сцены і маёмасць.
Па дадзеным факце праводзіцца праверка, прычына пажару высвятляецца.