У Бешанковічах «афіцыйна» можна тварыць цуды

У раёне стартавала штогадовая рэспубліканская акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Цуды на Каляды».

У межах акцыі ў краме «Галант» у райцэнтры (былая «Галантарэя») устаноўлена «Елачка жаданняў». 

На зялёнай прыгажуні развешаны паштоўкі з запаветнымі марамі юных бяшанковічаў — выхаванцаў ЦКРАіР. 

Выступіць у ролі Дзеда Мароза і Снягуркі можа любы ахвотны. 

Пакінутыя пад ёлкай падарункі (іх, дарэчы, можна прыносіць і ў райкам ГА «БРСМ» па адрасе: г.п. Бешанковічы, вул. Савецкая, 24, каб. 21) будуць перададзены па прызначэнні.   

Агулам дзякуючы акцыі валанцёры БРСМ дапамогуць выканаць навагоднія жаданні 9 дзяцей.