У Бешанковічах з'явіўся школьны аўтобус з сацыяльнай рэкламай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

Навучанне падрастаючага пакалення навыкам бяспекі жыццядзейнасці – адна з асноўных задач дзяржавы, якая выконваецца для змяншэння траўматызму і гібелі дзяцей і падлеткаў ад знешніх прычын. У сувязі з гэтым Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у апошні час выкарыстоўвае розныя спосабы данясення прафілактычнай інфармацыі да розных слаёў насельніцтва. І адной з дзейсных мер па папулярызацыі асноў бяспекі жыццядзейнасці з'яўляецца абсталяванне грамадскага транспарту рэкламай супрацьпажарнай накіраванасці. Падобны спосаб данясення інфармацыі дзейсны, паколькі дадзеным відам транспарту карыстаецца вялікая колькасць людзей. А нанясенне супрацьпажарнай рэкламы на борт школьнага аўтобуса найбольш эфектыўна для па