У Бешанковічах з'явіцца Рэзідэнцыя Дзеда Мароза!

«Рэзідэнцыя Дзеда Мароза» размесціцца ў экспазіцыйным зале «Мяшчанскі дом мястэчка Бешанковічы канца XIX — пачатку ХХ стагоддзяў» на вуліцы Камуністычнай, д. 23.

Інтэрактыўная пляцоўка, над стварэннем якой у гэтыя дні шчыльна працуюць работнікі культуры, будзе прымаць гасцей з 21 па 30 снежня.

Наведаць рэзідэнцыю Дзеда Мароза можна арганізаванай групай ад 5 да 10 чалавек. У такім выпадку тут прадугледжаны гульнявая праграма, майстар-клас, навагодні сувенір у падарунак, пісьмо Дзеду Марозу, фотазона. Кошт — 30 рублёў на групу. Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне 6-01-96 (музей).

Кошт індывідуальнага наведвання (майстар-клас, сувенір у падарунак, фотазона, пісьмо Дзеда Мароза) — 5 рублёў. Рэзідэнцыя будзе адкрыта з 16 да 19 гадзін без выхадных.