У Бешанковічах працягваецца акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!»
Завяршаюцца школьныя канікулы і засталося зусім няшмат часу для таго, каб закупіцца канцылярскімі прыладамі і школьнай формай. У сувязі з чым, Бешанковіцкія ратавальнікі сумесна з актывістамі КЮСП у рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» правялі прафілактычныя мерапрыемствы ў адной з гандлёвых кропак гарпасёлка.
Наведвальнікам распавялі аб правілах бяспекі на вуліцы, дома і ў школе, а таксама правільна карыстацца вогнетушыцелем. Таксама нагадалі аб неабходнасці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага сігналізатара, які здольны своечасова апавясціць аб задымленні ў памяшканні, як следства выратаваць чыёсьці жыццё і паменшыць шкоду ад пажару. Ратавальнікі рэкамендавалі ўсталяваць мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач», у якім можна знайсці адказы на вырашэнне многіх надзвычайных сітуацый. Дарослым нагадалі аб тым, што ні пры якіх абставінах нельга пакідаць дзяцей без нагляду, так як гэта можа прывесці да трагічных наступстваў. З дзецьмі была праведзена пазнавальная віктарына, падчас якой за правільны адказ кожны атрымаў падарунак.