У Бешанковічах прайшоў завяршальны этап акцыі "Навальніца без дыму і агню!"

Супрацоўнікі раённага аддзела па НС наведалі «Яслі-сад №5 г.п.Бешанковічы», каб нагадаць малышам аб правілах бяспекі ў розных надзвычайных сітуацыях.

Пазнавальнае мерапрыемства па асновах бяспекі жыццядзейнасці правёў першы намеснік начальніка аддзела Салаўёў Андрэй Уладзіміравіч. Ратавальнік расказаў дзецям як папярэдзіць надзвычайную сітуацыю, па якім нумары тэлефанаваць, каб выклікаць ратавальнікаў і што трэба ім пры гэтым расказаць. Таксама Андрэй Уладзіміравіч правёў з малышамі «Бяспечныя гульні», падчас якіх яны даведаліся: чаму нельга гуляць з вострымі прадметамі, чым небяспечныя бенгальскія агні і іншыя забаўляльныя феерверкі і што рабіць калі разбіўся ртутны тэрмометр. А таксама многае іншае. А за актыўны ўдзел дзеці атрымалі пазнавальныя прызы ад ратавальнікаў.