У Бешанковічах прайшоў «Кірмаш бяспекі»

У рамках першага этапу Рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку» Бешанковіцкія актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных правялі «Кірмаш бяспекі» на базе Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Аднак пачатак кірмаша быў не зусім звычайным: юныя ратавальнікі сумесна з народным майстрам Лідзіяй Пятроўнай Аўчыннікавай паказалі майстар-клас па вырабе букетаў са сподкавых матэрыялаў, пасля чаго ўсе жадаючыя атрымлівалі карысныя веды аб бяспецы.

Жанчыны – аб правілах, якія трэба выконваць на кухні, а мужчыны – аб парадку эксплуатацыі і ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Шмат новага і цікавага даведаліся і дзеці. Разам з ратавальнікамі яны ўспомнілі нумары экстранных службаў, даведаліся меры засцярогі, якія трэба выконваць з прыборамі ацяплення і электрапрыборамі, таксама кожны жадаючы змог прымерыць баявое адзенне.

Усе ўдзельнікі кірмаша атрымалі велізарнае задавальненне ад праведзенага свята, а яшчэ і падарункі ад работнікаў МНС – маляўнічую наглядна-выяўленчую прадукцыю і буклеты з правіламі бяспекі жыццядзейнасці і засталіся задаволеныя сапраўдным святам.