У Бешанковічах правёў прыём член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Андрэй Сідараў

В Бешенковичах провел приём член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам Андрей Сидоров
Адзіны дзень прыёму грамадзян членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёння праходзіць у Віцебскай вобласці. У Бешанковічах прыём правёў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Андрэй Сідараў

Шэраг пытанняў, узнятых жыхарамі раёна ў ходзе прыёму, тычыліся стану дарог. Напрыклад, жыхары райцэнтра прасілі садзейнічання ў добраўпарадкаванні дарожнага палатна на вуліцы Полацкай. 

Для больш дэталёвага вывучэння праблемы, сенатар разам з кіраўніцтвам раёна выехаў на месца. Агляд вуліцы правялі з удзелам заяўніка. 



«Каб выправіць сітуацыю, сюды дастаткова пусціць грэйдэр, зрабіць невялікую падсыпку праблемных участкаў, -- адзначыў Андрэй Сідараў. – Вялікіх фінансавых сродкаў на гэта не трэба. Дарожная праблема, на жаль, актуальная для многіх рэгіёнаў краіны. Безумоўна, што ў яе вырашэнні патрэбна сістэма. У кожным раёне павінна быць свая, скажам так, дарожная карта, у якой будуць адлюстраваны ўсе праблемныя моманты, звязаныя са станам дарог, і план далейшых дзеянняў». 

Па такой жа схеме – грэйдзіраванне і пры неабходнасці падсыпка – дарожнікі папрацуюць на дарозе ад свінакомплексу СУП «Свіціна-ВМК» у бок вёскі Дапоны. Тут сенатар таксама пабываў. 

«Па большай частцы дарога, на якую ўказаў заяўнік, у здавальняючым стане, так, ёсць участкі, якія патрабуюць увагі, з гэтым цалкам справіцца грэйдэр. Дадзенае даручэнне будзе дадзена дарожнай службе», -- пракаментаваў Андрэй Сідараў. 
 
У ходзе прыёму грамадзян удымаліся і тэмы аказання жыллёва-камунальных паслуг, у прыватнасці, функцыянавання сістэмы ацяплення ў шматкватэрным доме. Аператыўна выправіць непаладкі ў яе працы – задача, якая пастаўлена перад камунальнай службай. 

Знаходзячыся ў Бешанковічах, Андрэй Сідараў таксама абмеркаваў з кіраўніком раёна Галінай Унуковіч перспектывы развіцця рэгіёну.