У Бешанковічах праходзіць акцыя «Вакацыі без дыму і агню!»
Супрацоўнікі раённага аддзела па НС наведалі ДУА «Бешанковіцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі», каб нагадаць дзецям аб правілах бяспекі ў розных надзвычайных сітуацыях.
Пазнавальнае мерапрыемства па асновах бяспекі жыццядзейнасці правялі работнікі раённага аддзела па НС. Мерапрыемства прайшло ў незвычайнай форме – дзеці гулялі ў «Бяспечнае поле цудаў». У працэсе гульні дзеці з дапамогай тэлефона «выклікалі» ратавальнікаў па нумары «112». Малышы даведаліся, як паводзіць сябе, калі адбылася надзвычайная сітуацыя, чаму нельга гуляць з вострымі прадметамі, чым небяспечныя бенгальскія агні і іншыя забаўляльныя феерверкі, чаму небяспечна заставацца дома без дарослых. Дзеці ўспомнілі, як карыстацца вогнетушыцелем. А таксама многае іншае. У гульнявой форме дзеці замацавалі атрыманыя веды па асновах бяспекі. А каманда пераможцаў атрымала памятныя прызы ад ратавальнікаў.