У Бешанковічах праходзіць другі этап рэспубліканскай акцыі

Напярэдадні летніх канікул работнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» правялі прафілактычнае мерапрыемства ў дзіцячым аддзяленні УАЗ «Бешанковіцкая цэнтральная раённая бальніца». 
Размоўваючы з падрастаючым пакаленнем, неспадзявана ўспамінаецца песня з мультфільма: «У кожным маленькім дзіцяці,
 і ў хлопчыку, і ў дзяўчынцы, 
ёсць па 200 грам выбухоўкі 
ці нават паўкілаграма! 
Павінен ён скакаць і скакаць,
Усё хапаць, нагамі дрыгаць,
А інакш ён выбухне
Трах, ба-бах і няма яго!»
 І сапраўды, малышы па сваёй прыродзе вельмі дапытлівыя, усё вакол для іх бязмерна нова і вабіць сваёй невядомасцю. Менавіта таму ратавальнікі не толькі імкнуцца навучыць правілам бяспекі малышоў, але і заклікаюць бацькоў быць вельмі ўважлівымі да сваіх дзяцей, распавядаць пра небяспекі, якія падпільноўваюць на кожным кроку, і, вядома, не пакідаць дзяцей адных! 
Каб сустрэча прайшла не толькі пазнавальна, але і цікава, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дар'я Берастень правяла пазнавальныя гульні і віктарыны з малышамі. «Небяспечныя і бяспечныя гульні», «Выкліч ратавальнікаў», «Небяспекі ў кватэры» – гэтыя і многія іншыя гульні чакалі дзяцей. 
Дарослым наведвальнікам ратавальнікі прапанавалі згуляць у віктарыну «Верю – не верю», распавялі пра небяспекі, якія часцей за ўсё сустракаюцца дома ў кожнага з нас, а таксама распавялі пра мабільны дадатак МНС «Дапамога побач». 
Падчас мерапрыемства работнікі МНС нагадалі бацькам аб недапушчэнні пакідання без нагляду малалетніх дзяцей і закранулі тэму выканання правілаў пажарнай бяспекі ў быце.