У Бешанковічах праходзяць мерапрыемствы ў межах акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»
Рэспубліканская акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» праводзіцца штогод з мэтай навучання насельніцтва дзеянням па сігнале «Увага ўсім!» і навыкам бяспечных паводзіну розных надзвычайных сітуацыях.
У рамках першага яе этапу інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дар'я Берастень сустрэлася з працоўным калектывам раённай бібліятэкі, дзе не толькі расказала пра парадак дзеянняў па сігнале «Увага ўсім!», але і звярнула ўвагу на асноўныя прычыны пажараў.
Для таго, каб занятак быў не толькі пазнавальным, але і цікавым, інспектар выкарыстала інтэрактыўную гульню «Формула бяспекі». Дзякуючы гэтай гульні, удзельнікі змаглі вызначыць «формулу пажару», вызначылі асноўныя прычыны, якія могуць прывесці да надзвычайнай сітуацыі ў доме і на прыдамавой тэрыторыі, вывелі «Формулу добрага гаспадара», а таксама вызначылі звод правілаў па бяспецы для кожнага варыянту развіцця падзей.
Хочацца адзначыць, што такія мерапрыемствы не толькі дапамагаюць нагадаць грамадзянам нашай краіны пра бяспеку, але і расказаць, на якія аспекты жыцця неабходна звярнуць увагу, каб пазбегнуць надзвычайных сітуацый.