У Бешанковічах хутка — час спартыўных баталій.

Аматараў спорту чакаюць новыя выпрабаванні. Першымі свае сілы выпрабуюць атлеты: 22 лістапада ў зале ФСК «Дзвіна» адбудзецца Адкрыты турнір па паўэрліфтынгу (пачатак – у 18 гадзін). Тут жа 23 лістапада – Адкрыты кубак раёна па валейболе (пачатак – у 10 гадзін), а 30 лістапада – Адкрыты Кубак раёна па настольным тэнісе. Гэтыя спаборніцтвы таксама пачнуцца ў 10 гадзін.

8 снежня юнакам 2015 – 2016 гадоў нараджэння на пляцоўцы ў ДЮСШ трэба будзе Адкрыты турнір па міні-футболе (пачатак – у 10 гадзін).

14 снежня – Адкрыты Кубак раёна па міні-футболе (у ДЮСШ, пачатак у 10 гадзін). Аматары спорту ў прадчуванні відовішчнай і прыгожай гульні. Чакаецца сапраўдная спартыўная «бітва». Аб сваім удзеле ў спаборніцтвах заявілі ўжо больш за 10 каманд – як мясцовыя, так спартсмены Віцебска, Полацка, Лепеля, Глыбокага, Ліёзна, Шуміліна, Сянна, Ушач. Прыходзьце, не пашкадуеце!

Юным жа футбалістам, хлопцам 2012 – 2013 года нараджэння, трэба будзе спаборніцтвы ў Шуміліне. Поспехаў, землякі! Няхай фортуна вам усміхаецца!