У Бешанковічах адбылося пасяджэнне раённай рабочай камісіі

Сёння у малой зале Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта адбылося пасяджэнне раённай рабочай камісіі па пытаннях папярэджання гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку надзвычайных сітуацый.

У зале прысутнічалі старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта, а таксама першы намеснік начальніка Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Рабенка.

З дакладам аб праведзеным аглядзе супрацьпажарнага стану населеных пунктаў і жыллёвага фонду на тэрыторыі раёна выступіў Віталь Рабенка.

 – Пераможцамі агляду прызнаюцца камісіі, якія дабіліся найлепшых вынікаў у працы па забеспячэнні пажарнай бяспекі жыллёвага фонду ў населеных пунктах і набралі найменшую суму балаў па крытэрыях ацэнкі – адзначыў Віталь Віктаравіч.

Для вызначэння пераможцаў агляду ў выпадку роўнасці сумы месцаў па крытэрыях ацэнкі, прыярытэтнымі з'яўляюцца найменшыя паказчыкі пажараў у жыллёвым фондзе і гібелі людзей ад пажараў.

Па выніках праведзенага аналізу вынікаў агляду выніковыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

1. Верхнякрывінскі сельвыканкам.

2. Соржыцкі сельвыканкам.

3. Верхоўскі сельвыканкам.

4. Улльскі сельвыканкам.

5. Астравенскі сельскі выканаўчы камітэт.

6. Бачэйкаўскі сельскі выканаўчы камітэт.

7. Бешанковіцкі сельскі выканаўчы камітэт.

8. Назіральная камісія г.п. Бяльковічы.

Па выніках конкурсу за арганізацыю работы назіральных камісій, узаемадзеянне з суб'ектамі прафілактыкі, была ўнесена прапанова аб заахвочванні старшыні Верхнякрывінскага сельскага выканаўчага камітэта, старшыні Соржыцкага сельскага выканаўчага камітэта, старшыні Вярхоўскага сельскага выканаўчага камітэта.

У ходзе пасяджэння таксама разгледжана прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства, накіраванага на папярэджанне пажараў і гібелі на іх грамадзян, прычын і ўмоў, ім

спрыяючых, вынесенай пракуратурай Бешанковіцкага раёна ў адрас старшыні Бешанковіцкага райвыканкама.