У Бешанковіцкім раёне 19 снежня пройдзе прафсаюзны прававы прыём грамадзян
Галоўны прававы інспектар Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Кузьміна Святлана Уладзіміраўна правядзе прававы прыём грамадзян з 13.30 да 15.30 па адрасе ЗАТ “АСБ-Агра Наватар”, Бешанковіцкі р-н, Верхнякрывінскі с/с, аг. Ржаўка, вул. Бердніка, 24, пам. 1
Пры неабходнасці будзе аказана дапамога ў падрыхтоўцы зваротаў у адпаведныя службы і дзяржаўныя органы. Калі праблема запатрабуе сур'ёзнага разбіральніцтва, прафсаюзныя юрысты возьмуць яе на кантроль. Прававая дапамога аказваецца бясплатна.
Фармат правядзення рэспубліканскага прафсаюзнага прававога прыёму з 2023 года ўключае ў сябе як індывідуальныя кансультацыі грамадзян, так і правядзенне гутарак па прававым асвеце. Такая камбінаваная форма, як паказаў вопыт, запатрабавана і паказала сваю эфектыўнасць.
Варта адзначыць, што прававая дапамога аказваецца прафсаюзамі пастаянна, не толькі ў рамках адзінага дня рэспубліканскіх прыёмаў. Дапамога ажыццяўляецца і ў рабочым парадку. Сярод пытанняў, з якімі звяртаюцца людзі, – ад рамонту даху ў жылых дамах і іншых пытанняў са сферы ЖКГ да складаных сямейных сітуацый.
Папярэдні запіс і даведкі па тэлефоне ў Віцебску 8 0212 26 18 89