У Бешанковіцкім раёне дадзены старт рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы»
Мерапрыемства з удзелам старшыні райвыканкама Галіны Унуковіч, яе намесніка Аляксандра Ерашова і начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алены Аўчыннікавай адбылося ў РЦК.
Супрацоўнікі ТЦСАН і іх добраахвотныя памочнікі пастараліся, каб свята прайшло весела і цёпла. Бо мэта акцыі, ініцыяванай Прэзідэнтам, — праявіць максімум клопату пра пажылых людзей і людзей з інваліднасцю, акружыць іх увагай, стварыць святочны настрой.