У Бешанковіцкім раёне гарэла сенасховішча

23 ліпеня а 6 гадзіне 4 хвіліны ў службу выратавання «101» паступіла паведамленне аб пажары сенасховішча ў аграгарадку Комоскі Бешанковіцкага раёна.

Прыбыўшыя да месца паведамлення ратавальнікі ўстанавілі, што гарыць унутры будынка, пачынае гарэць дах будынка.

Сенасховішча належыць сельскагаспадарчаму прадпрыемству «Палітаддзелец-Агра», тэрыторыя не ахоўваецца. Калі ўспыхнуў агонь, унутры знаходзілася 140 тон сена, з грамадзян ніхто не пацярпеў.

У выніку пажару ў будынку сенасховішча пашкоджана сцяна, знішчана 3 тоны сена, 3 тоны – пашкоджана. Работнікамі МНС сумесна з работнікамі гаспадаркі выратавана 134 тоны сена.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка, прычына пажару высвятляецца.