У Бешанковіцкім раёне ўтворана раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

В Бешенковичском районе образована районная комиссия по выборам Президента Республики Беларусь

У Бешанковіцкім раёне ўтворана раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Адпаведная пастанова прынята на сумесным пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта.

У склад камісіі ўвайшлі 11 чалавек. Усе суб'екты, якія валодаюць правам вылучэння сваіх прадстаўнікоў у склад камісіі, скарысталіся ім. Гэта палітычныя партыі, грамадскія аб'яднанні, працоўныя калектывы і грамадзяне шляхам падачы заяў.

«Ад зладжанай і дакладнай працы кожнага з нас сёння залежыць якасць выбарчай кампаніі і бяспека людзей на нашай тэрыторыі, — падкрэсліла старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч. — Выбар, які мы зробім, вызначыць наша будучыню. Упэўнена, што кожны з нас прагаласуе за моцную, незалежную і квітнеючую краіну. Краіну, якая мае сацыяльна арыентаваную накіраванасць, дзе абараняюцца інтарэсы грамадзян і ў прыярытэце мір і нармальныя ўзаемаадносіны з іншымі краінамі».

У кампетэнцыі раённай камісіі не толькі арганізацыя правядзення выбараў, але і ажыццяўленне кантролю за выкананнем заканадаўства. Як адзначана на пасяджэнні, у камісію адабраны дасведчаныя людзі, якія здольныя правесці гэту адказную працу якасна і на высокім узроўні.

"Зара"