У Бешанковіцкім раёне перапахавалі астанкі ахвяр генацыду
Сёння ў аграгарадку Улла перапахавалі астанкі мірных жыхароў вёсак Слабада і Бортнікі, расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Удзел у мерапрыемстве прыняў начальнік Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Кірыл Мядзель, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў, намеснік генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Сяргей Хмарук, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, кіраўніцтва абласной і раённай пракуратуры, прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў.
Сёння вельмі важна памятаць пра тое, што адбывалася ў гады вайны і не даць сказіць гісторыю, замяніць яе на неіснуючыя выдумкі аб ролі нашага народа ў Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне.
Падобныя мерапрыемствы важныя як напамін пра падзеі тых гадоў, каб трагедыя ваеннага часу засталася толькі ў памяці і ніколі не паўтарылася.