У Бешанковіцкім раёне перапахавалі астанкі ахвяр генацыду
30.11.2022 у аграгарадку Ула перапахавалі астанкі мірных жыхароў вёсак Слабада і Бортнікі, расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
«Мы не забылі, што тварылі ў гады вайны фашысты і іх памагатыя, і хочам нагадаць пра гэта тым, хто ў цяперашні час спрабуе сказіць гісторыю, замяніць яе на неіснуючыя выдумкі пра ролю нашага народа ў Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне…», адзначыў у сваім уступным слове намеснік генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Сяргей Хмарук.
Удзел у жалобным мерапрыемстве прынялі таксама старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, кіраўніцтва абласной і раённай пракуратуры, прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, духавенства, моладзі.
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 1 класа С.А.Кір'янаў