У сувязі з абвяшчэннем 2018 года Годам малой радзімы ў Бешанковіцкім раёне 4 чэрвеня 2018 года стартуе экалагічная кампанія «Абсталюем малую радзіму».

        У сувязі з абвяшчэннем 2018 года Годам малой радзімы Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ініцыявана экалагічная кампанія «Абсталюем малую радзіму», якая стартавала ў Мінску і пройдзе з красавіка па кастрычнік. 

           Мэта кампаніі – унесці ўклад у добраўпарадкаванне рэгіёнаў. Кампанія распасціраецца ва ўсе куткі Беларусі і кожны павінен прыняць у ёй удзел.

         У Бешанковіцкім раёне па ініцыятыве Бешанковіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя экалагічная кампанія «Абсталюем малую радзіму» стартуе 4 чэрвеня, напярэдадні Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя. У гэты дзень будзе праводзіцца ачыстка прыбярэжнай паласы ручая Безымянного у г.п. Бешанковічы ад вытоку да скрыжавання з вул. Віцебская шаша.

         Прызываем жыхароў г.п. Бешанковічы прыняць удзел у акцыі! Пачатак у 10-30 гадз. Збор удзельнікаў на аўтамабільнай стаянцы каля НПП «Белкотломаш» ТАА.