У Бешанковіцкім раёне падведзены вынікі работы за 2022 год

Сёння ў Бешанковіцкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшло аператыўнае нараду, на якім былі падведзены вынікі работы падраздзялення за мінулы год. Узначаліў прысутных афіцэраў намеснік начальніка ўстановы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС» Сяргей Маркевіч.

Падраздзяленні МНС – гэта не толькі ратавальнікі, якія непасрэдна тушаць пажары і ратуюць людзей, гэта яшчэ і наглядная праца, нарматыўна-тэхнічная і ідэалагічная служба, служба баявой гатоўнасці, прапаганды і прафілактыкі пажараў. Па ўсіх напрамках дзейнасці Сяргеем Мікалаевічам былі заслуханы адпаведныя намеснікі начальніка аддзела, а таксама дадзена ацэнка праведзенай за ўвесь год працы.

– У цэлым, варта адзначыць, што за 2022 год у Бешанковіцкім раёне назіраецца зніжэнне колькасці пажараў і гібелі людзей на іх, што сведчыць аб тым, што праводзімая работа эфектыўная, і насельніцтва прыслухоўваецца да ратавальнікаў. Аднак не варта расслабляцца, бо пажары ўсё роўна маюць месца быць, – адзначыў Сяргей Маркевіч.

Таксама, Сяргей Мікалаевіч не толькі ўказаў на наяўныя недахопы ў рабоце падраздзялення, але і падказаў канкрэтныя шляхі іх вырашэння.

– Не варта пускаць праблемы на самацёк, калі ў калектыве ўзнікаюць нейкія праблемныя пытанні, няхай гэта будуць рабочыя моманты ці сямейныя няўдачы, кожны работник павінен ведаць, што яго падтрымаюць і дапамогуць знайсці выйсце са склаўшайся сітуацыі. Бо толькі пры поўным узаемадзеянні і ўзаемаразуменні аддзел па надзвычайных сітуацыях будзе функцыянаваць з найбольшай прадуктыўнасцю і карысцю для грамадства! – яшчэ раз нагадаў прадстаўнік абласнога ўпраўлення.

На завяршэнні нарады былі вызначаны задачы і прыярытэтныя напрамкі ў службовай дзейнасці на бягучы год.