У Бешанковіцкім раёне падведзены вынікі рэспубліканскай грамадскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!»
Акцыя праходзіла з 12 кастрычніка па 12 лістапада. За месяц на Бешанковіччыне добраахвотнікамі на 20 аб'ектах створана 5,6 га лесу (садзілі елку), праведзены дапаўненні (сосны) на плошчы больш за 27,4 га. Колькасць пасадачнага матэрыялу склала каля 73 тысяч штук.
Усяго ў Бешанковіцкім раёне да акцыі далучыліся больш за 300 чалавек.