У Бешанковіцкім раёне пройдзе СКМ «Правапарадак»

Назіраецца рост злачынстваў у грамадскіх месцах у Бешанковіцкім раёне.

За 3 месяцы бягучага года здзейснена 8 злачынстваў, за аналагічны перыяд мінулага года – 3.

У сувязі з гэтым 21 і 22 красавіка на тэрыторыі раёна будзе праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Правапарадак». Яго асноўныя задачы – папярэджанне злачынстваў у грамадскіх месцах, адпрацоўка асоб, якія раней здзейснілі злачынствы.