У Бешанковіцкім раёне працэнт гатоўнасці тэхнікі да пасяўной складае 83%

В Бешенковичском районе процент готовности техники к посевной составляет 83%

Гатоўнасць сельгастэхнікі да вясны ацаніла кіраўнік раёна Галіна Унуковіч

Галіна Уладзіміраўна пабывала на мехдварах і ў мехмайстэрнях гаспадарак, у тым ліку і прыватнай формы ўласнасці.

Адказныя за дадзены напрамак далажылі аб праведзенай рабоце. Усяго па раёне працэнт гатоўнасці тэхнікі да веснавых палявых работ на дадзены момант складае 83%.

«Тэмпы рамонту неабходна нарошчваць, — падкрэсліла Галіна Унуковіч. – Па кожнай адзінцы тэхнікі вызначаны свой фронт работ. Яго неабходна выканаць якасна і ў адпаведнасці з графікам, каб правесці пасяўную без усякага напружання».

Асаблівую ўвагу варта надаць і навядзенню парадку на мехдварах. На жаль, факты бясгаспадарнасці ёсць, іх неабходна ўстараніць у самыя сціслыя тэрміны.

Свой аб'ём работ па падрыхтоўцы тэхнікі і ў меліяратараў. Пра іх кіраўніка раёна праінфармаваў дырэктар ДП «Бешанковіцкае ПМС» Сяргей Шчупечонак.

Усяго на прадпрыемстве задзейнічана каля 60 адзінак тэхнікі. Распрацаваны план яе рамонту на год. У асноўным гэта бягучыя рамонты.

Дарэчы, у бліжэйшы час машынна-трактарны парк меліяратараў папоўніцца яшчэ адной адзінкай тэхнікі – у распараджэнне прадпрыемства днямі паступіць кран коштам больш за 500 тысяч рублёў.

"Зара"