У Бешанковіцкім раёне правялі маніторынг ПУП «Рэум»
Інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з мэтай забеспячэння пажарнай бяспекі праведзены маніторынг ЧТУП «Рэум»
У ходзе праведзенай работы былі вывучаны наступныя пытанні:
захаванне кіраўніком, службовымі асобамі і работнікамі абавязкаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі;
наяўнасць інструкцыі па пажарнай бяспецы, захаванне ўстаноўленых патрабаванняў да яе распрацоўкі і зместу;
захаванне агульных патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'екце;
захаванне патрабаванняў да утрымання будынка;
выкананне патрабаванняў да арганізацыі тэхналагічнага працэсу;
выкананне патрабаванняў па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары;
выкананне патрабаванняў да утрымання і вызначэння колькасці першасных сродкаў пажаратушэння і сістэм супрацьпажарнага водазабеспячэння;
выкананне патрабаванняў да парадку правядзення супрацьпажарнага інструктажу і праверкі ведаў работнікаў па пажарнай бяспецы.
Па выніках маніторынгу былі выяўлены парушэнні «Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадаркі», зацверджаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 года №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» (далей – АПБ):
- не вызначаны, у адпаведнасці з пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ад 18.05.2018 №35 «Аб устанаўленні норм аснашчэння аб'ектаў першаснымі сродкамі пажаратушэння», неабходны тып і колькасць першасных сродкаў пажаратушэння для памяшканняў крам «Кумпячок», «Пятачок» «Батерфляй», гандлёвага комплексу «Беш–сіці», (п.53 АТПБ)
- не распрацаваны план эвакуацыі людзей пры пажары для будынка гандлёвага комплексу «Беш-сіці», (п.45 АТПБ)
- будынак крамы «Батерфляй» не абсталяваны інфармацыйным стэндам аб пажарнай бяспецы, (п.3.2 АТПБ)
- сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі ў будынку крамы «Кумпячок» знаходзіцца ў не працаздольным стане (сігналізацыя адключана), не заключаны дагавор на абслугоўванне сігналізацыі, (п.п.3.1, п.3 АТПБ)
- не забяспечана магчымасцьсвабоднага адчынення знутры без ключа замкоў на дзвярах, размешчаных на шляхах эвакуацыі ў кафэ «Манга», крамах «Кумпячок», «Пятачок», гандлёвым комплексе «Беш–сіці», (п. 48 ОТПБ)
- унутранае супрацьпажарнае водазабеспячэнне ў гандлёвым комплексе «Беш–сіці» знаходзіцца у непрацаздольным стане (пажарныя краны у холе першага паверха і ў памяшканні крамы «Тры цэны» на другім паверсе). Не праведзены праверкі стану ўнутранага супрацьпажарнага водазабеспячэння, (п. 3.1, 57 ОТПБ, п.2, 4 «Інструкцыі аб парадку праверкі стану вонкавага і ўнутранага супрацьпажарнага вадазабеспячэння, зацверджанай Пастановай МНС РБ ад 15.05.2018 №34)
Кіраўніку ўручаны рэкамендацыі аб ліквідацыі выяўленых у ходзе маніторынгу парушэнняў.
Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што ў адпаведнасці са арт. 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікамі арганізацый павінны забяспечвацца пажарная бяспека і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.