У Бешанковіцкім раёне правялі маніторынг дзяржаўнай установы культуры «Бешанковіцкі раённы цэнтр культуры».

Сектарам нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з мэтай забеспячэння пажарнай бяспекі праведзены маніторынг адміністрацыйных будынкаў філіяла «Востраўскі сельскі Дом культуры» (а.г. Востраўна), філіяла «Задарожскі сельскі Дом культуры» (а.г. Будзілава), філіяла «Вярхоўскі сельскі Дом культуры» (а.г. Вярхоўе), філіяла «Свечанскі сельскі клуб» (а.г. Свеча), філіяла «Драздоўскі сельскі клуб» (а.г. Дразды), філіяла «Верхнякрывінскі сельскі клуб» (а.г. Верхняе Крывіно), філіяла «Ржаўскі сельскі клуб» (а.г. Ржаўка) Дзяржаўнай установы культуры «Бешанковіцкі раённы цэнтр культуры» (г.п. Бешанковічы, вул. Камуністычная, 5) у дачыненні да месцаў размяшчэння выбарчых участкаў, эвакуацыйных шляхоў і выхадаў усяго аб'екта, сістэм пажарнай аўтаматыкі.
Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:
рухавік унутранага згарання электрагенератара, які адказвае за запуск помпаў унутранага супрацьпажарнага водазабеспячэння ў выпадку адключэння электраэнергіі ў будынку Вярхоўскага сельскага Дома культуры, у цяперашні час знаходзіцца ў непрацоўным стане (адсутнічае АКБ) (п. 3.1  «Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання», зацверджаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №7 ад
23.11.2017 г. «Аб развіцці прадпрымальніцтва».
Будынкі Верхтоўскага сельскага Дома культуры і Востраўскага сельскага Дома культуры абсталяваны сістэмамі аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, апавяшчэння людзей аб пажары. Вышэйназваныя сістэмы абслугоўваюцца спецыялізаванай арганізацыяй ТАА «Стройэлектрасфера» ў адпаведнасці з дагаворам на тэхнічнае абслугоўванне №108/ТО/24 ад 05.01.2024.
Прадстаўнікамі абслугоўваючай арганізацыі праведзена праверка працаздольнасці і спраўнасці дадзеных сістэм, сістэмы знаходзяцца ў працаздольным і спраўным стане, складзены праграмы праверкі вы