У Бешанковіцкім раёне правялі маніторынг дзяржаўнай установы адукацыі «Бочанкаўскі дзіцячы сад Бешанковіцкага раёна»

Сектарам нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з мэтай забеспячэння пажарнай бяспекі праведзены маніторынг ДУА «Бачэйкаўскі дзіцячы сад Бешанковіцкага раёна», размешчанага па адрасе: Бешанковіцкі раён, а.г. Бачэйкава, вул. Зарачная, 131в.

Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:

- захоўванне самаратавальнікаў забяспечана не ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючых ТНПА (п.п.3.1, п.3 ОТПБ, п.6.2 ТКП 475-2013);

- не арганізавана правядзенне візуальных праверак самаратавальнікаў (п.п.3.1 п.3 ОТПБ, п.7.4 ТКП 475-2013);

- не заведзены на самаратавальнікі ўліковыя карткі (п.п.3.1, п.3 ОТПБ, п.5.4 ТКП 475-2013);

- не прызначана асоба, адказная за эксплуатацыю, тэхнічнае абслугоўванне і забеспячэнне спраўнасці самаратавальнікаў (п.п.3.1, п.3 АТПБ, п.5.3 ТКП 475-2013);

- не прызначаны за самаратавальнікамі персанальныя карыстальнікі са складу работнікаў аб'екта, якія з'яўляюцца членамі ДПД, і работнікаў, занятых у рэалізацыі плана эвакуацыі людзей з будынкаў і збудаванняў пры пажары (п.п.3.1, п.3 АТПБ, п.5.5 ТКП 475-2013);

- часопіс рэгістрацыі супрацьпажарных інструктажоў не адпавядае патрабаванням ТНПА (п.п. 3.2, п.3. АТПБ, п. 12 Пастановы МНС №82);

- не распрацавана агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы (п.п.3.2, 7 АТПБ, Дадатак 1 да Пастановы МНС №82);

- не арганізавана падрыхтоўка работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, якія вызначаюцца

Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (п. п. 3.2, 58 АТПБ, глава 3 Пастановы МНС №82);

- у памяшканнях дзіцячага сада электраабсталяванне эксплуатуецца не ў адпаведнасці з эксплуатацыйнай дакументацыяй на іх (дапускаецца падключэнне праз падаўжальнікі: памяшканне кладоўкі ў сталоўцы – халадзільнік, камп'ютараў у метадычным кабінеце і кабінеце загадчыцы) (п.9 агульных патрабаванняў);

- дапускаецца эксплуатацыя электраабсталявання, тэрмін эксплуатацыі якога мінуў (халадзільнік у падсобным памяшканні сталоўкі) (п.9 агульных патрабаванняў).

Таксама падчас правядзення маніторынгу ўстаноўлены не выкананыя мерапрыемствы, прапанаваныя раней (рэкамендацыі ДПН ад 05.05.2021г.), а менавіта:

- адсутнічаюць прыстасаванні для самазачынення і ўшчыльнення ў прытворах на дзвярах эвакуацыйных выхадаў у лесвічна-клеткавыя вузлы першага і другога паверхаў (п.9 АТПБ, п.7.2.9 СН РБ 2.02.05-2020);

- не дэмантаваны будаўнічыя матэрыялы (пакрыццё падлогі) у калідорах першага і другога паверхаў з непацверджанымі пажарна – тэхнічнымі характарыстыкамі (пратаколы выпрабаванняў на матэрыялы не прадастаўлены) (п.9 АТПБ, п.8.1.2. СН РБ 2.02.05-2020).

Прычынамі і ўмовамі, што спрыяюць здзяйсненню названых парушэнняў, з'яўляецца недастатковае веданне кіраўніком прадпрыемства патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, фармальнае стаўленне да выканання сваіх непасрэдных службовых абавязкаў.

Кіраўніку ўручаны рэкамендацыі аб ліквідацыі выяўленых у ходзе маніторынгу парушэнняў.

Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікамі арганізацый павінны забяспечвацца пажарная бяспека і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.