У Бешанковіцкім раёне правялі маніторынг дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі – сад №5 г.п. Бешанковічы».
Сектарам нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з мэтай забеспячэння пажарнай бяспекі праведзены маніторынг ДУА «Яслі – сад №5 г.п. Бешанковічы», размешчанага па адрасе: г.п. Бешанковічы, вул. Чарапава, 10.
Па выніках правядзення маніторынгу ўстаноўлена, што кіраўніком і работнікамі выконваюцца службовыя абавязкі ў галіне забеспячэння пажарнай бяспекі. Кіраўніком распрацавана інструкцыя па пажарнай бяспецы, на падставе якой праводзяцца супрацьпажарныя інструктажы. Будынак дзіцячага садка забяспечаны неабходнай колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння. Работнікі, задзейнічаныя ў эвакуацыі людзей у выпадку пажару, забяспечаны самаратавальнікамі. На самаратавальнікі заведзена неабходная дакументацыя, захоўванне самаратавальнікаў ажыццяўляецца на працоўных месцах работнікаў, за якімі яны замацаваны.
Будынак абсталяваны сістэмай аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, апавяшчэння людзей аб пажары. Вышэйназваная сістэма абслугоўваецца спецыялізаванай арганізацыяй ТАА «Стройэлектрасфера».
Прадстаўнікамі абслугоўваючай арганізацыі праведзена праверка працаздольнасці і спраўнасці дадзеных сістэм, сістэмы знаходзяцца ў працаздольным і спраўным стане.
Таксама ўстаноўлена, што да гэтага часу застаюцца не выкананымі мерапрыемствы, якія патрабуюць фінансавых сродкаў, пазначаных у рэкамендацыях ад 21.05.2021 г. (п. 5, 6 рэкамендацый).
Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікамі арганізацый павінны забяспечвацца пажарная бяспека і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.