У Бешанковіцкім раёне правялі маніторынг дзяржаўнай установы адукацыі «Ржаўская дзіцячы сад – базавая школа Бешанковіцкага раёна».

Сектарам нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з мэтай забеспячэння пажарнай бяспекі праведзены маніторынг ДУА «Ржаўская дзіцячы сад – базавая школа Бешанковіцкага раёна», размешчанага па адрасе: Бешанковіцкі раён, а.г. Ржаўка, вул. Бердніка, 27.

Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:

- работнікі, задзейнічаныя ў рэалізацыі плана эвакуацыі людзей пры пажары з будынка дзіцячага сада, не забяспечаны самаратавальнікамі (п. 2 АТПБ, п. 8 спецыфічныя патрабаванні);

- захоўванне самаратавальнікаў забяспечана не ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючых ТНПА (п.п.3.1, п.3 АТПБ, п.6.2 ТКП 475-2013);

- не арганізавана правядзенне візуальных праверак

- самаратавальнікаў (п.п.3.1 п.3 АТПБ, п.7.4 ТКП 475-2013);

- не заведзены на самаратавальнікаў уліковыя карткі (п.п.3.1, п.3 АТПБ, п.5.4 ТКП 475-2013);

- не прызначана асоба, адказная за эксплуатацыю, тэхнічнае абслугоўванне і забеспячэнне спраўнасці самаратавальнікаў (п.п.3.1, п.3 АТПБ, п.5.3 ТКП 475-2013);

- не прызначаны за самаратавальнікамі персанальныя карыстальнікі са складу работнікаў аб'екта, якія з'яўляюцца членамі ДПД, і работнікаў, занятых у рэалізацыі плана эвакуацыі людзей з будынкаў і збудаванняў пры пажары (п.п.3.1, п.3 АТПБ, п.5.5 ТКП 475-2013).

Прычынамі і ўмовамі, якія спрыялі здзяйсненню названых парушэнняў, з'явілася недастатковае веданне кіраўніком прадпрыемства патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, фармальнае стаўленне да выканання сваіх непасрэдных службовых абавязкаў.

Таксама ўстаноўлена, што да сапраўднага часу застаюцца не выкананымі мерапрыемствы, якія патрабуюць фінансавых сродкаў, пазначаныя ў рэкамендацыях ад 21.05.2021 г. (п. 3, 4, 5 рэкамендацый).

Кіраўніку ўручаны рэкамендацыі аб ліквідацыі выяўленых у ходзе маніторынгу парушэнняў.

Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікамі арганізацый павінны забяспечвацца пажарная бяспека і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.