У Бешанковіцкім раёне правялі маніторынг дзяржаўнай установы адукацыі «Вярхоўскі дзіцячы сад Бешанковіцкага раёна».

Сектарам нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з мэтай забеспячэння пажарнай бяспекі праведзены маніторынг ДУА «Верхаўскі дзіцячы сад Бешанковіцкага раёна», размешчанага па адрасе: Бешанковіцкі раён, а.г. Верхаўе, вул. Савецкая, 40.

Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:

- захоўванне самаратавальнікаў забяспечана не ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючых ТНПА (п.п.3.1, п.3 АТПБ, п.6.2 ТКП 475-2013);

- не арганізавана правядзенне візуальных праверак самаратавальнікаў (п.п.3.1 п.3 АТПБ, п.7.4 ТКП 475-2013);

- не заведзены на самаратавальнікі ўліковыя карткі (п.п.3.1, п.3 АТПБ, п.5.4 ТКП 475-2013);

- не прызначана асоба, адказная за эксплуатацыю, тэхнічнае абслугоўванне і забеспячэнне спраўнасці самаратавальнікаў (п.п.3.1, п.3 АТПБ, п.5.3 ТКП 475-2013);

- не прызначаны за самаратавальнікамі персанальныя карыстальнікі са складу работнікаў аб'екта, якія з'яўляюцца членамі ДПД, і работнікаў, занятых у рэалізацыі плана эвакуацыі людзей з будынкаў і збудаванняў пры пажары (п.п.3.1, п.3 АТПБ, п.5.5 ТКП 475-2013).

Будынак абсталяваны сістэмай аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, апавяшчэння людзей аб пажары. Вышэйназваная сістэма абслугоўваецца спецыялізаванай арганізацыяй ТАА «Стройэлектрасфера». Згодна з часопісам рэгістрацыі работ па тэхнічным абслугоўванні і бягучым рамонце апошняе тэхнічнае абслугоўванне праводзілася 26.08.2022.

Прадстаўнікамі абслугоўваючай арганізацыі праведзена праверка працаздольнасці і спраўнасці гэтых сістэм, сістэмы знаходзяцца ў працаздольным і спраўным стане.

Прычынамі і ўмовамі, якія спрыялі здзяйсненню названых парушэнняў, з'явілася недастатковае веданне кіраўніком прадпрыемства патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, фармальнае стаўленне да выканання сваіх непасрэдных службовых абавязкаў.

Кіраўніку ўручаны рэкамендацыі аб ліквідацыі выяўленых у ходзе маніторынгу парушэнняў.

Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікамі арганізацый павінна забяспечвацца пажарная бяспека і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.