У Бешанковіцкім раёне правялі маніторынг дзяржаўнай установы "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна"

Інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з мэтай забеспячэння пажарнай бяспекі праведзены маніторынг ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна» - дырэктар Мацевіч Аляксандр Сяргеевіч (г.п. Бешанковічы, вул. Свабоды, д.44а).

У ходзе праведзенай работы ўстаноўлена, што на аб'екце выяўлены парушэнні заканадаўства аб пажарнай бяспецы «Агульныя патрабаванні пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання» зацверджаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №6 ад 23.11.2017г. «Аб развіцці прадпрымальніцтва», а менавіта:

- дзяжурны персанал аддзялення кругласутачнага знаходжання, задзейнічаны ў эвакуацыі, не забяспечаны ў поўным аб'ёме сродкамі абароны органаў дыхання (самаратавальнікі);

- будынак крамы «Рытуальныя тавары» г.п. Бешанковічы, вул. Інтэрнацыянальная, д.10а не забяспечаны неабходнай колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння;

- афарбоўка сцен на шляхах эвакуацыі ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання выканана на вышыню больш за 1,6 метра гаручымі фарбамі;

- калідоры 1 і 2 паверхаў не аддзелены ад лесвічнай клеткі дыманепранікальнымі дзвярыма;

Маніторынг паказаў, што кіраўніку неабходна больш сур'ёзна ставіцца да патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі.

18.01.2019 кіраўніку Мацевічу Аляксандру Сяргеевічу ўручаны рэкамендацыі аб ліквідацыі выяўленых у ходзе маніторынгу парушэнняў.

Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікамі арганізацый павінны забяспечвацца пажарная бяспека і проціпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.