У Бешанковіцкім раёне правялі маніторынг ДУА «Бешанковіцкая дзіцячая школа мастацтваў».

Інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з мэтай забеспячэння пажарнай бяспекі праведзены маніторынг ДУА «Бешанковіцкая дзіцячая школа мастацтваў» у г.п. Бешанковічы і а.г. Улла.

У ходзе праведзенай работы ўстаноўлена, што на аб'ектах выяўлены парушэнні заканадаўства аб пажарнай бяспецы «Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання» зацверджаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №6 ад 23.11.2017 г. «Аб развіцці прадпрымальніцтва». Да выканання прапанаваны наступныя мерапрыемствы:

- абсталяваць дзверы, якія аддзяляюць лесвічную клетку ад калідораў 1 і 2 паверхаў у будынку школы мастацтваў у г.п. Бешанковічы і 2 паверха школы мастацтваў у а.г. Улла прыладамі для самазачынення і ўшчыльненнямі ў прытворах, якія забяспечваюць дыманепранікальнасць. Не дапускаць фіксавання дзвярэй у адкрытым становішчы, (п.49 «Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі і эксплуатацыі будынкаў (будынкаў і збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання» зацверджаных дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 (далей – Агульныя патрабаванні пажарнай бяспекі));

- прывесці ў працоўны стан сістэму аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі ў будынку школы мастацтваў у г.п. Бешанковічы (сігналізацыя адключана) (п.п.3.1, п.3 Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі);

- прыбраць мэблю і музычныя інструменты з калідора, фае, лесвічнай пляцоўкі 1 паверха школы мастацтваў у г.п. Бешанковічы, а таксама мэблю і вазоны з кветкамі з калідора 2 паверха школы мастацтваў у а.г. Улла, якія заграмоджваюць шляхі эвакуацыі, п.50 агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі;

- забяспечыць магчымасць свабоднага доступу да запаснага эвакуацыйнага выхаду з 2 паверха школы мастацтваў у а.г. Улла (дзверы эвакуацыйнага выхаду зачынены на замок, на лесвічнай пляцоўцы 2 паверха ўзведзена перагародка, якая перашкаджае свабоднай эвакуацыі па лесвіцы), п. 48 агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі;

- не дапускаць эксплуатацыю памяшканняў не па мэтавым прызначэнні. Прыбраць касцюмы і дэкарацыі, якія захоўваюцца ў памяшканні актавай залы і калідоры 2 паверха школы мастацтваў у г.п. Бешанковічы, п.9 агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі, п.9 агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі

- вызначыць, у адпаведнасці з пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ад 18.05.2018 №35 «Аб устанаўленні норм аснашчэння аб'ектаў першаснымі сродкамі пажаратушэння», неабходны тып і колькасць першасных сродкаў пажаратушэння для памяшканняў школ мастацтваў у г.п. Бешанковічы і а.г. Улла, у т.л. пры неабходнасці забяспечыць будынак недастаючымі адзінкамі, п.53 («Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання» зацверджаных дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 №7 (далей – Агульныя патрабаванні)).

Таксама праведзены маніторынг ТАА «Стройэлектрасфера», якое ажыццяўляе тэхнічнае абслугоўванне пажарнай сігналізацыі ў будынку школы мастацтваў у а.г. Улла. У працы абслугоўваючай арганізацыі парушэнняў не выяўлена.

Маніторынг паказаў, што кіраўніку неабходна больш сур'ёзна ставіцца да патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі.

Кіраўніку ўручаны

рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых у ходзе маніторынгу парушэнняў.

Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікамі арганізацый павінны забяспечвацца пажарная бяспека і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.