У Бешанковіцкім раёне правялі маніторынг ДУА «Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна імя М.А. Высогорца»

Сектарам нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з мэтай забеспячэння пажарнай бяспекі праведзены маніторынг ДУА «Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна ім. М.А.Высагорца» (а.г. Бачэйкава, вул. Зарачная, д.126а).

Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:

- форма журнала рэгістрацыі супрацьпажарных інструктажоў не адпавядае патрабаванням ТНПА (дадатак 3 да Інструкцыі аб парадку падрыхтоўкі работнікаў па пытаннях пажарнай бяспекі і праверкі іх ведаў у гэтай сферы Пастановы МНС Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2021 №82).

Прычынамі і ўмовамі, якія спрыяюць здзяйсненню названых парушэнняў, з'явілася недастатковае веданне кіраўніком прадпрыемства патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, фармальнае стаўленне да выканання сваіх непасрэдных службовых абавязкаў.

Кіраўніку ўручаны рэкамендацыі па ўстараненні выяўленых у ходзе маніторынгу парушэнняў.

Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікамі арганізацый павінна забяспечвацца пажарная бяспека і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.