У Бешанковіцкім раёне правялі маніторынг КАЗС №36 в. Фролкавічы, КАЗС №61 а.г. Бачэйкава, АЗС №72 в. Крупеніна, МАЗС №10 в. Лобачава рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі «Беларуснафта – Віцебскаблнефцепрадукт»

Сектарам нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з мэтай забеспячэння пажарнай бяспекі ў праведзены маніторынг АЗС №36 в. Фролкавічы, АГЗС №61 а.г. Бачэйкава, АЗС №72 в. Крупеніна, АЗС №10 в. Лобачава рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі «Беларуснафта – Віцебскаблнефцепрадукт».
Па выніках правядзення маніторынгу ўстаноўлена, што:
- службовымі асобамі і работнікамі выконваюцца абавязкі ў галіне забеспячэння пажарнай бяспекі;
- маюцца інструкцыі па пажарнай бяспецы, распрацаваныя ў адпаведнасці з устаноўленымі патрабаваннямі;
- на аб'ектах выконваюцца агульныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі;
- выконваюцца патрабаванні да утрымання будынкаў, збудаванняў і памяшканняў, да арганізацыі тэхналагічнага працэсу, патрабаванні па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары, а таксама да утрымання і вызначэння колькасці першасных сродкаў пажаратушэння і сістэм супрацьпажарнага водазабеспячэння;
- выконваюцца патрабаванні да парадку правядзення супрацьпажарнага інструктажу і праверкі ведаў работнікаў па пажарнай бяспецы, а таксама спецыфічныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай- выконваюцца спецыфічныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі выбухапажаранебяспечных і пажаранебяспечных вытворчасцей.
Будынкі і збудаванні АЗС абсталяваны сістэмамі аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, апавяшчэння людзей аб пажары, СПС «Маланка», а таксама сістэмамі пажаратушэння. Вышэйзгаданыя сістэмы абслугоўваюцца спецыялізаванай арганізацыяй РДУП «Беларуснафта – Прамсервіс» у адпаведнасці з дагаворам на тэхнічнае абслугоўванне №4044 ад 31.12.2020 г.Прадстаўнікамі абслугоўваючай арганізацыі праведзена праверка працаздольнасці і спраўнасці дадзеных сістэм, сістэмы знаходзяцца ў працаздольным і спраўным стане, складзены праграмы праверкі выканання патрабаванняў ТНПА пры ТО і Р сістэм ПА і ПДЗ, якасці выконваемых работ.
Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікамі арганізацый павінны забяспечвацца пажарная бяспека і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.