У Бешанковіцкім раёне правялі маніторынг клубаў

Інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг філіяла «Астравенскі сельскі Дом культуры» у а.г. Астравно, філіяла «Ржаўскі сельскі клуб» у а.г. Ржаўка, філіяла «Верхнякрывінскі сельскі клуб» у а.г. Верхняе Крывіно, філіяла «Верхаўскі сельскі Дом культуры» у а.г. Верхаўе, філіяла «Свечанскі сельскі клуб» у а.г. Свеча, філіяла «Драздоўскі сельскі Дом культуры» у а.г. Дразды ДУК «Бешанковіцкі раённы цэнтр культуры»
У ходзе маніторынгу звернута ўвага на ступень і паўнату ўстаранення парушэнняў, выяўленых па выніках раней праведзенага маніторынгу.
Па выніках маніторынгу ўстаноўлена, што раней прапанаваныя да выканання мерапрыемствы выкананы ў поўным аб'ёме.
Таксама пры наведванні вышэйназваных аб'ектаў праведзены маніторынг таварыства з дадатковай адказнасцю «Спецэлектрабуд», якое ажыццяўляе дзейнасць па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі і сістэм процідымнай абароны ў філіяле «Астравенскі сельскі Дом культуры» у а.г. Астравно, філіяле «Верхаўскі сельскі Дом культуры» у а.г. Верхаўе, ДУК «Бешанковіцкі раённы цэнтр культуры». У ходзе праведзенага маніторынгу выяўлены шэраг парушэнняў, а менавіта:
Філіял «Астравенскі сельскі Дом культуры» у а.г. Астравно вул. Надозерная, 28:
-пры правядзенні маніторынгу ўстаноўлена, што сістэма АПС знаходзіцца ў няспраўным стане (на прыёмна – кантрольным прыборы гарыць індыкатар «Пажар») (устаранавана ў ходзе маніторынгу) (п.3.9 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. №7, п. 4.4.1 ТКП 316-2011);
-у маі 2020 года не праведзена тэхнічнае абслугоўванне (далей – ТА) сістэм аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі і апавяшчэння людзей аб пажары ў рэгламенце ТА №1(адсутнічаюць запісы ў часопісе ТА) (п.3.9 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. №7, п. 9.1.11 ТКП 316-2011).
Філіял«Верхаўскі сельскі дом культуры» у а.г. Верхаўе вул. Савецкая, 38В
-у часопісе рэгістрацыі работ па тэхнічным абслугоўванні і бягучым рамонце не пазначаны ўсе віды работ па тэхнічным абслугоўванні (работы па ліквідацыі няспраўнасцей 26.08.2020, пазначаных у часопісах уліку няспраўнасцей і выклікаў) (п. 3.9 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7, п. 4.3, п. 6.2 ТКП 316-2011);
-тэхнічнае абслугоўванне сістэм аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, апавяшчэння аб пажары, па рэгламентных работах не праводзілася ў поўным аб'ёме, прадугледжаным рэгламентамі работамі (па знешнім аглядзе, праверцы спраўнасці асобных тэхнічных сродкаў і сістэмы ў цэлым) з праверкай праходжання сігналаў з дапамогай сістэмы перадачы паведамленняў «Маланка» (згодна з запісамі ў часопісе рэгістрацыі работ па тэхнічным абслугоўванні і бягучым рамонце 14.05.2020, сігналы па спрацоўках па СПС «Маланка» (Sim 39631) не праходзілі – пацверджана сектарам маніторынгу ЦАУ Віцебскага УМНС) (п. 3.9 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7, п. 4.4.1, п. 4.4.2 ТКП 316-2011).
Дырэктару ААА «Спецэлектрабуд» накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых у ходзе маніторынгу парушэнняў.
Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што ў адпаведнасці са арт. 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікамі арганізацый павінна забяспечвацца пажарная бяспека і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.