У Бешанковіцкім раёне правялі маніторынг сялянскай (фермерскай) гаспадаркі «Нектар»

- не вызначаны неабходны тып і колькасць першасных сродкаў пажаратушэння (для памяшканняў будынка крамы і гаспадарчых пабудоў у в.Яноўшчына) у адпаведнасці з нормамі, якія вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях у залежнасці ад іх вогнетушыльнай здольнасці, а таксама плошчы памяшканняў, адкрытых пляцовак і ўстановак, якія абараняюцца. Будынкі і памяшканні не ў поўным аб'ёме забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння (наяўных вогнетушыцеляў недастаткова) (п.53 «Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання», зацверджаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №7 ад 23.11.2017 г. «Аб развіцці прадпрымальніцтва» (далей – агульныя патрабаванні),Пастанова МНС ад 18.05.2018 №35 «Аб устанаўленні норм аснашчэння аб'ектаў першаснымі сродкамі пажаратушэння»);

-замок на дзвярах, размешчаных на шляху эвакуацыі (цэнтральны выхад з будынка крамы), не забяспечвае магчымасць іх свабоднага адчынення знутры без ключа (п.48 агульных патрабаванняў);

- у памяшканнях крамы, кацельнай, склада і гаспадарчых пабудоў у в. Янаўшчына электраабсталяванне эксплуатуецца не ў адпаведнасці з эксплуатацыйнай дакументацыяй на іх (адгалінавальныя скрынкі не закрыты ахоўнымі вечкамі, не праводзіцца ачыстка электрычнай праводкі ад гаручых адкладаў, праводка не замацавана за элементы канструкцый) (п.9 агульных патрабаванняў);

- дапускаецца эксплуатацыя няспраўнай ацяпляльнай печы, устаноўленай у гаспадарчым будынку ў в. Янаўшчына, а менавіта: не выканана раздзелка комін ацяпляльнай печы ў месцы перасячэння столевага перакрыцця, комін ацяпляльнай печы ў межах гарышча і над дахам не адпавядае ТНПА (п. 27 агульных патрабаванняў, Пастанова МНС РБ ад 24.05.2018 №37 37 «Аб цеплагенеравальных апаратах і ацяпляльных прыборах, цеплаёмістых печах»);

- не распрацаваны ў адпаведнасці з формай, вызначанай Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, план эвакуацыі людзей пры пажары для будынкаў крамы (п.45 агульных патрабаванняў, Пастанова МНС РБ ад 20.04.2018 № 21).

- у памяшканнях крамы электраабсталяванне эксплуатуецца не ў адпаведнасці з эксплуатацыйнай дакументацыяй на іх (дапускаецца падключэнне праз падаўжальнікі) (п.9 агульных патрабаванняў);

- з прадастаўленай у добраахвотным парадку дакументацыі ўстаноўлена, што не арганізавана падрыхтоўка кіраўніка па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, якія вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (п. п. 3.2, 58 агульных патрабаванняў, глава 2, глава 3 п.15 Пастанова МНС РБ ад 22.05.2018 г. № 36);

- у краме адсутнічае стэнд з інфармацыяй аб пажарнай бяспецы (п. 3.2 агульных патрабаванняў);

Прычынамі і ўмовамі, якія спрыялі здзяйсненню названых парушэнняў, з'явілася недастатковае веданне кіраўніком прадпрыемства патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, фармальна