У Бешанковіцкім раёне правялі маніторынг інтэрната Бешанковіцкага філіяла ДУА «Рэспубліканскі цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў лясной гаспадаркі».

Інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з мэтай забеспячэння пажарнай бяспекі  праведзены маніторынг інтэрната Бешанковіцкага філіяла ДУДА «Рэспубліканскі цэнтр павышэння кваліфікацыі кіраўнічых работнікаў і спецыялістаў лясной гаспадаркі»

У ходзе праведзенай работы былі вывучаны наступныя пытанні:

выкананне кіраўніком, службовымі асобамі і работнікамі абавязкаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі;

наяўнасць інструкцыі па пажарнай бяспецы, выкананне ўстаноўленых патрабаванняў да яе распрацоўкі і зместу;

выкананне агульных патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'екце;

захаванне патрабаванняў да утрымання будынка;

захаванне патрабаванняў да арганізацыі тэхналагічнага працэсу;

захаванне патрабаванняў па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары;

захаванне патрабаванняў да утрымання і вызначэння колькасці першасных сродкаў пажаратушэння і сістэмам супрацьпажарнага водазабеспячэння;

захаванне патрабаванняў да парадку правядзення супрацьпажарнага інструктажу і праверкі ведаў работнікаў па пажарнай бяспецы.

Па выніках маніторынгу былі выяўлены парушэнні «Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання», зацверджаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23

лістапада 2017 года №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» (далей – АРПП):

агульнааб'ектавая інструкцыя па пажарнай бяспецы не перапрацавана ў адпаведнасці з патрабаваннямі Пастановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2018 №28 «Аб устанаўленні патрабаванняў да зместу агульнааб'ектавай інструкцыі па пажарнай бяспецы» (п.7 АРПП);

у памяшканні кухні на другім паверсе дапускаецца эксплуатацыя халадзільнікаў без эксплуатацыйнай дакументацыі на іх (п. 9 АРПП);

помешканьне кухні на другім паверсе не забяспечана супрацьпажарным палотнішчам (п.53 АРПП, дадатак 8 да Пастановы МНС РБ ад 18.05.2018 №35 «Аб устанаўленні нормаў аснашчэння аб'ектаў першаснымі сродкамі пажаратушэння»);

замкі на дзвярах, размешчаных на шляхах эвакуацыі (знешнія эвакуацыйныя дзверы (цэнтральны ўваход у будынак), дзверы з калідора ў хол першага паверха, у лесвічную клетку другога паверха), не забяспечваюць магчымасці іх свабоднага адкрывання знутры без ключа (п. 48 АРПП);

у жылых памяшканнях не вывешаны схематычныя планы індывідуальнай эвакуацыі людзей з адпаведнага паверха, памяткі
з патрабаваннямі правілаў пажарнай бяспекі для пражываючых
і дзеяннямі на выпадак узнікнення пажару (п. 46 АРПП).

Кіраўніку ўручаны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых у ходзе маніторынгу парушэнняў.

Таксама быў праведзены маніторынг выканання патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі і сістэм процідымнай абароны. Тэхнічнае абслугоўванне  ўстаноўленай у інтэрнаце пажарнай сігналізацыі праводзіць ТАА «Белспецсістэмы».

Па выніках маніторынгу было ўстаноўлена, што ТАА «Белспецсістэмы» своечасова праводзіць тэхнічнае абслугоўванне ўстаноўленай сістэмы пажарнай сігналізацыі. На аб'екце маецца неабходная дакументацыя з адпаведнымі адзнакамі аб праведзеных работах. На момант правядзення маніторынгу сістэма пажарнай сігналізацыі знаходзілася ў працаздольным стане.

У прысутнасці прадстаўнікоў ДУА «Рэспубліканскі цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў лясной гаспадаркі» і ТАА «Белспецсістэмы»  была складзена праграма праверкі выканання патрабаванняў ТНПА пры ТО і Р сістэм ПА і ПДЗ, якасці выконваемых работ.

Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікамі арганізацый павінны забяспечвацца пажарная бяспека і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.