У Бешанковіцкім раёне правялі маніторынг інтэрната ДУА «Сярэдняя школа №2 г.п. Бешанковічы» і ТАА «Спецпрамбяспека»

Інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з мэтай забеспячэння пажарнай бяспекі праведзены маніторынг інтэрната ДУА «Сярэдняя школа №2 г.п. Бешанковічы» у г.п. Бешанковічы.
У ходзе праведзенай працы ўстаноўлена, што на аб'ектах выяўлены парушэнні заканадаўства аб пажарнай бяспецы «Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання» зацверджаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №6 ад 23.11.2017 г. «Аб развіцці прадпрымальніцтва». Да выканання прапанаваны шэраг мерапрыемстваў.
Таксама праведзены маніторынг ТАА «Спецпрамбяспека» якое ажыццяўляе тэхнічнае абслугоўванне пажарнай сігналізацыі ў будынку інтэрната. У працы абслугоўваючай арганізацыі парушэнняў не выяўлена.
Маніторынг паказаў, што кіраўніку неабходна больш сур'ёзна ставіцца да патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі.
Кіраўніку ўручаны рэкамендацыі аб ліквідацыі выяўленых у ходзе маніторынгу парушэнняў.
Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікамі арганізацый павінны забяспечвацца пажарная бяспека і проціпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.