У Бешанковіцкім раёне правялі маніторынг інтэрната і гасцініцы УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік»
Сектарам нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з мэтай забеспячэння пажарнай бяспекі праведзены маніторынг інтэрната (г.п. Бешанковічы, вул. Чарняхоўскага, 30) і гасцініцы (г.п. Бешанковічы, вул. Свабоды, 2а) Унітарнага камунальнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Бешанковіцкі камунальнік» (юрыдычны адрас: г.п. Бешанковічы, вул. Урыцкага, 102).
Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:
Інтэрнат па адрасе: г.п. Бешанковічы, вул. Чарняхоўскага, 30:
- дэмантавана прылада, якая аўтаматычна закрывае дзверы, што вядуць з калідора другога паверха ў запасную лесвічную клетку (п.3.1, п.49 «Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання», зацверджаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №7 ад 23.11.2017 г. «Аб развіцці прадпрымальніцтва» (далей – агульныя патрабаванні);
- не абсталяваны ва ўстаноўленым парадку і не абазначаны ўказальнікамі «Месца для курэння» спецыяльна адведзеныя месцы для курэння (п.11 Агульных патрабаванняў);
- дапускаецца захоўванне асабістых рэчаў жыльцоў (веласіпеды, паліцы з абуткам), якія заграмоджваюць калідор і хол першага паверха інтэрната (п.50 Агульных патрабаванняў);
- не вызначана катэгорыя па выбухапажарнай небяспецы ў адпаведнасці з крытэрыямі, якія вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, для памяшкання электрашчытавой, размешчанай на 1 паверсе інтэрната (п.10 Агульных патрабаванняў);
Гасцініца па адрасе: г.п. Бешанковічы, вул. Свабоды, 2а:
- распрацаваная агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы не адпавядае прад'яўленым патрабаванням (п.п.3.2, 7 Агульных патрабаванняў, Дадатак 1 да пастановы МНС Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2021г. №82);
- не праводзяцца не радзей двух разоў на год трэніровачныя заняткі па адпрацоўцы дзеянняў работнікаў па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі людзей з будынка гасцініцы пры пажары (акт правядзення заняткаў не прадастаўлены) (п.26 Спецыфічных патрабаванняў);
- замок эвакуацыйных дзвярэй, што вядуць з калідора 4 паверха ў запасную лесвічную клетку, не забяспечвае магчымасць іх адчынення знутры без ключа (п.48 Агульных патрабаванняў);
- не забяспечваецца працаздольнасць і спраўнасць унутранага проціпажарнага водаправода (пажарны кран, размешчаны ў калідоры 4 паверха, не абсталяваны паўгайкай для далучэння пажарнага рукава) (п.3.1 Агульных патрабаванняў);
- не забяспечана працаздольнасць аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі (не праходзіць сігнал «Няспраўнасць» на ПЦН МНС па прычыне няспраўнасці ПКП) (п.3.1 Агульных патрабаванняў);
- не забяспечана працаздольнасць аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі ў калідоры і памяшканнях першага паверха (у памяшканнях цырульні і кветкавай краме датчыкі закрыты нацяжнымі столямі; у памяшканні разліковага цэнтра – датчыкі дэмантаваны) (п.3.1 Агульных патрабаванняў);
Прычынамі і ўмовамі, якія спрыялі здзяйсненню названых парушэнняў, з'явілася недастатковае веданне кіраўніком прадпрыемства патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, фармальнае стаўленне да выканання сваіх непасрэдных службовых абавязкаў.
Кіраўніку ўручаны рэкамендацыі аб устараненні выяўленых у ходзе маніторынгу парушэнняў.
Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікамі арганізацый павінна забяспечвацца пажарная бяспека і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.