У Бешанковіцкім раёне правялі маніторынг інтэрната ТАА «Стройэлектрасфера»

Інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з мэтай забеспячэння пажарнай бяспекі праведзены маніторынг ТАА «Стройэлектрасфера», якое ажыццяўляе тэхнічнае абслугоўванне пажарнай сігналізацыі ў будынку ОКП ДУ «ТЦСАН Бешанковіцкага раёна» (г.п.Бешанковічы, вул. Віцебская шаша, д.38а).
У ходзе праведзенай працы ўстаноўлена, што на аб'екце выяўлены парушэнні заканадаўства аб пажарнай бяспецы. Да выканання прапанаваны наступныя мерапрыемствы:
- забяспечыць афармленне і вядзенне журнала рэгістрацыі работ па тэхнічным абслугоўванні і бягучым рамонце ў адпаведнасці з патрабаваннямі на аб'екце: аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна»;
- распрацаваць і ўзгадніць з Заказчыкам графік планавага тэхнічнага абслугоўвання СПС з указаннем даты правядзення тэхнічнага абслугоўвання (на аб'екце адсутнічае)
- на падставе выкладзеных заўваг Бешанковіцкага РОНС правесці пазапланавы кантроль якасці абслугоўвання (адпаведны акт прадставіць у Бешанковіцкі РОНС)
Кіраўніку ўручаны рэкамендацыі аб ліквідацыі выяўленых у ходзе маніторынгу парушэнняў.
Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікамі арганізацый павінны забяспечвацца пажарная бяспека і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.