У Бешанковіцкім раёне правялі маніторынг СВУП «Свіціна – ВМК»
Сектарам нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з мэтай забеспячэння пажарнай бяспекі праведзены маніторынг СУП «Свіціна – ВМК», размешчанага па адрасе: Бешанковіцкі раён, а.г. Вярхоўе.
У ходзе праведзенай работы былі вывучаны наступныя пытанні:
выкананне кіраўнікамі, іншымі службовымі асобамі, работнікамі абавязкаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі;
наяўнасць інструкцыі па пажарнай бяспецы, выкананне ўстаноўленых патрабаванняў да яе распрацоўкі і зместу;
выкананне агульных патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'екце;
выкананне патрабаванняў да утрымання будынкаў, збудаванняў і памяшканняў;
выкананне патрабаванняў да арганізацыі тэхналагічнага працэсу;
выкананне патрабаванняў па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары;
выкананне патрабаванняў да утрымання і вызначэння колькасці першасных сродкаў пажаратушэння і сістэмам супрацьпажарнага водазабеспячэння;
выкананне патрабаванняў да парадку правядзення супрацьпажарнага інструктажу і праверкі ведаў работнікаў па пажарнай бяспецы;
выкананне спецыфічных патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі выбухапажаранебяспечных і
пожаранебяспечных вытворчасцей.Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:
не забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння будынак фермы «Сватаўка» (п. 53 «Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадаркі», зацверджаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №7 ад 23.11.2017 г. «Аб развіцці прадпрымальніцтва» (далей – агульныя патрабаванні), Пастанова МНС ад 18.05.2018г. №35 «Аб устанаўленні норм аснашчэння аб'ектаў першаснымі сродкамі пажаратушэння»);
не забяспечаны не
не забяспечана ўборка тэрыторыі, прылеглай да фермы «Сватаўка» ад сухой расліннасці і гаручага смецця (п.3.2 агульных патрабаванняў);
не забяспечана пажарная бяспека і супрацьпажарны рэжым на тэрыторыі МТК «Вярхоўе» (у супрацьпажарных разрывах устаноўлены пластыкавыя кантэйнеры для ўтрымання маладняку буйной рагатай жывёлы) (п.п. 4.1, 16 агульных патрабаванняў);
Прычынамі і ўмовамі, якія спрыялі здзяйсненню названых парушэнняў, з'явілася недастатковае веданне кіраўніком прадпрыемства патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, фармальнае стаўленне да выканання сваіх непасрэдных службовых абавязкаў.
Кіраўніку ўручаны рэкамендацыі аб ліквідацыі выяўленых у ходзе маніторынгу парушэнняў.
Бешанковіцкі раённы
аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікамі арганізацый павінны забяспечвацца пажарная бяспека і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.