У Бешанковіцкім раёне правялі маніторынг СВК «Вядзярава»

Сектарам нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з мэтай забеспячэння пажарнай бяспекі праведзены маніторынг СВК «Вядзярава» размешчанага па адрасе: Бешанковіцкі раён, а.г. Востраўна.

У ходзе праведзенай работы былі вывучаны наступныя пытанні:

захаванне кіраўнікамі, іншымі службовымі асобамі, работнікамі абавязкаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі;

наяўнасць інструкцыі па пажарнай бяспецы, захаванне ўстаноўленых патрабаванняў да яе распрацоўкі і зместу;

захаванне агульных патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'екце;

выкананне патрабаванняў да утрымання будынкаў, збудаванняў і памяшканняў;

выкананне патрабаванняў да арганізацыі тэхналагічнага працэсу;

выкананне патрабаванняў па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары;

выкананне патрабаванняў да утрымання і вызначэння колькасці першасных сродкаў пажаратушэння і сістэмам супрацьпажарнага водазабеспячэння;

выкананне патрабаванняў да парадку правядзення супрацьпажарнага інструктажу і праверкі ведаў работнікаў па пажарнай бяспецы;

выкананне спецыфічных патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі выбухапажаранебяспечных і

пожаранебяспечных вытворчасцей.

Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:

не забяспечаны неабходнай колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння (наяўных вогнетушыцеляў недастаткова) будынкі ферм «Вядзярава», «Чановічы» (п. 53 агульных патрабаванняў, прыкладання №№1, 2 Пастановы МНС Рэспублікі Беларусь ад 18.05.2018 №35);

не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць вогнетушыцеля (адсутнічае шланг з распыляльнікам) на трактары г.н. 6270 ВВ-2 (п.п. 3.1 агульных патрабаванняў);

 на тэрыторыі рамонтнай майстэрні в. Вядзярава электраабсталяванне эксплуатуецца не ў адпаведнасці з эксплуатацыйнай дакументацыяй на іх (для падключэння зварачнага апарата ўжываецца падаўжальнік не заводскага вырабу, у якога адсутнічае штэкерная відэлка) (п.9 агульных патрабаванняў).

Прычынамі і ўмовамі, што спрыялі здзяйсненню названых парушэнняў, з'явілася недастатковае веданне кіраўніком прадпрыемства патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, фармальнае стаўленне да выканання сваіх непасрэдных службовых абавязкаў.

Кіраўніку ўручаны рэкамендацыі аб ліквідацыі выяўленых у ходзе маніторынгу парушэнняў.

Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікамі арганізацый павінны забяспечвацца пажарная бяспека і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.