У Бешанковіцкім раёне правялі маніторынг установы аховы здароўя «Бешанковіцкая цэнтральная раённая бальніца».

Сектарам нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з мэтай забеспячэння пажарнай бяспекі праведзены маніторынг УЗ «Бешанковіцкая ЦРБ» (г.п. Бешанковічы, вул. Віцебскае шасэ, 36)

Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:

Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:

- распрацаваная агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы не адпавядае прад'яўленым патрабаванням (распрацаваная інструкцыя змяшчае не ўсе неабходныя раздзелы) (п.п.3.2, 7 «Агульныя патрабаванні пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадаркі», зацверджаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №7 ад

23.11.2017 г. «Аб развіцці прадпрымальніцтва» (далей – агульныя патрабаванні), дадатак 1 да пастановы МНС Рэспублікі Беларусь ад 21.12

рэанімацыйнае аддзяленне), прадугледжанымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі (п.44 агульных патрабаванняў, дадатак Л табліца Л1 ГОСТ 12.4.026-2015 «Сістэма стандартаў бяспекі працы. Колеры сігнальныя, знакі бяспекі і разметка сігнальная»);

-дапускаецца падключэнне электраабсталявання (пост №1 тэрапеўтычнага аддзялення – халадзільнік, серверная – камп'ютар) да сеткі не ў адпаведнасці з эксплуатацыйнай дакументацыяй на іх, пры дапамозе падаўжальнікаў (п. 9 агульных патрабаванняў);

-некаторыя памяшканні УЗ «Бешанковіцкая ЦРБ» не абсталяваны аўтаматычнай сістэмай пажарнай сігналізацыі з прыладай перадачы паведамлення на пульт дыспетчарызацыі пажарнай аўтаматыкі (калідор з прылеглымі памяшканнямі 3 паверха (насупраць хірургічнага аддзялення), калідор з прылеглымі памяшканнямі 2 паверха паліклінікі (п. 9 агульных патрабаванняў, п. 19, дадатак Ф СН 2.02.03-2019 «Пажарная аўтаматыка будынкаў і збудаванняў»);

-у памяшканнях гаражоў на тэрыторыі УЗ «Бешанковіцкая ЦРБ» электраабсталяванне эксплуатуецца не ў адпаведнасці з эксплуатацыйнай дакументацыяй на іх (адгалінавальныя скрынкі не закрыты ахоўнымі вечкамі, свяцільні не абсталяваны ахоўнымі плафонамі) (п.9 агульных патрабаванняў).

Будынкі абсталяваны сістэмамі аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, апавяшчэння людзей аб пажары (далей – сістэмы). Вышэйзгаданыя сістэмы абслугоўваюцца спецыялізаванай арганізацыяй РГАА «БДПА». У ходзе правядзення маніторынгу з прадстаўнікамі абслугоўваючай арганізацыі праведзена праверка (28.11.2022) працаздольнасці і спраўнасці дадзеных сістэм, сістэмы знаходзяцца ў працаздольным і спраўным стане. У той жа час былі выяўлены няспраўныя шлейфы №3, №4 у хірургічным аддзяленні трэцяга паверха (пры спрацоўванні сігнал аб спрацоўванні на прыёмна – кантрольны прыбор не паступаў) (устаранавана ў ходзе маніторынгу), у дзіцячым аддзяленні ў прыёмна – кантрольным прыборы акумулятарная батарэя знаходзілася ў няспраўным стане (устаранавана ў ходзе маніторынгу).

У ходзе маніторынгу ўстаноўлена, што 3 паверх дзіцячага корпуса не эксплуатуецца.

Прычынамі і ўмовамі, якія спрыяюць здзяйсненню названых парушэнняў, з'явілася недастатковае веданне кіраўніком і службовымі асобамі арганізацыі патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, недастатковае фінансаванне, фармальнае адносіны да выканання сваіх непасрэдных службовых абавязкаў.

Кіраўніку ўручаны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых у ходзе маніторынгу парушэнняў.

Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікамі арганізацый павінны забяспечвацца пажарная бяспека і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.