У Бешанковіцкім раёне правялі маніторынг ЗАТ «АСБ - АграНаватар»
Сектарам нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з мэтай забеспячэння пажарнай бяспекі праведзены маніторынг ЗАТ «АСБ - АграНаватар» размешчанага па адрасе: Бешанковіцкі раён, а.г. Ржаўка, вул. Бярдніка, д.24, к.1.
У ходзе праведзенай работы былі вывучаны наступныя пытанні:
захаванне кіраўнікамі, іншымі службовымі асобамі, работнікамі абавязкаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі;
наяўнасць інструкцыі па пажарнай бяспецы, захаванне ўстаноўленых патрабаванняў да яе распрацоўкі і зместу;
захаванне агульных патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'екце;
выкананне патрабаванняў да утрымання будынкаў, збудаванняў і памяшканняў;
выкананне патрабаванняў да арганізацыі тэхналагічнага працэсу;
выкананне патрабаванняў па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары;
выкананне патрабаванняў да утрымання і вызначэння колькасці першасных сродкаў пажаратушэння і сістэмам супрацьпажарнага водазабеспячэння;
выкананне патрабаванняў да парадку правядзення супрацьпажарнага інструктажу і праверкі ведаў работнікаў па пажарнай бяспецы;
выкананне спецыфічных патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі выбухапажаранебяспечных і
пожаранебяспечных вытворчасцей.Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:
не забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння будынкі ферм «Чарнагосце» і «Целяпні» (п. 53 «Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання», зацверджаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №7 ад 23.11.2017 г. «Аб развіцці прадпрымальніцтва» (далей – агульныя патрабаванні), Пастанова МНС ад 18.05.2018г. №35 «Аб устанаўленні нормаў аснашчэння аб'ектаў першаснымі сродкамі пажаратушэння»);
не забяспечаны неабходнай колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння (наяўных вогнетушыцеляў недастаткова) будынкі МТФ «Рубеж», комплексаў «М. Галыні» і «Буднікі» (п. 53 агульных патрабаванняў, прыкладання №№1, 2 Пастановы МНС Рэспублікі Беларусь ад 18.05.2018 №35);
не забяспечана пажарная бяспека і супрацьпажарны рэжым на тэрыторыі МТФ «Рубеж», фермы «Целепні» (не забяспечана ўборка прылеглай тэрыторыі ад гаручых адходаў, у супрацьпажарных разрывах дапускаецца складанне гаручага матэрыялу (гаручы смецце, рулоны саломы)) (п.п. 3.1, 16 агульных патрабаванняў);
не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць першасных сродкаў пажаратушэння (вогнетушыцеляў) у будынках рамонтных майстэрняў а.г. Верхняе Крывіна і а.г. Ржаўка (адсутнічаюць шлангі з распыляльнікамі) (п.п. 3.1 агульных патрабаванняў);
не прыняты меры, якія забяспечваюць магчымасць прымянення ў любую пару года пажарных вадаёмаў, а менавіта: пажарныя вадаёмы, размешчаныя на тэрыторыі комплексу «М.Галыні» зарослыя расліннасцю. Не праводзіцца праверка стану вонкавага супрацьпажарнага водазабеспячэння, якая ажыццяўляецца ў парадку, што вызначаецца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (п. 3.1, 57 агульных патрабаванняў);
дапускаецца захоўванне злітага масла ў будынках рамонтных майстэрняў у а.г. Верхняе Крывіна і а.г.
Ржаўка (п. 38 «Спецыфічных патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі выбухапажаранебяспечных і пажаранебяспечных вытворчасцей», зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.11.2019 г. № 779 (далей – спецыфічныя патрабаванні));
Прычынамі і ўмовамі, якія спрыялі здзяйсненню названых парушэнняў, з'явілася недастатковае веданне кіраўніком прадпрыемства патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, фармальнае стаўленне да выканання сваіх непасрэдных службовых абавязкаў.
Кіраўніку ўручаны рэкамендацыі аб ліквідацыі выяўленых у ходзе маніторынгу парушэнняў.
Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікамі арганізацый павінны забяспечвацца пажарная бяспека і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.